Аб праекце

Мяне клічуць Аляксей. Я з'яўляюся кіраўніком і адначасова адным з распрацоўшчыкаў гэтага праекту.

Ідэя стварэння праекта прыйшла да мяне яшчэ ў 2016 годзе. За гэтыя гады я некалькі разоў спрабаваў пачаць працу ў адзіночку, але кожны раз спыняўся на паўдарогі: мне не хапала альбо часу, альбо ведаў для працягу.
Шчыра кажучы, гэта была мая апошняя спроба пачаць з нуля і давесці справу да канца. На гэты раз мне пашанцавала: побач апынуліся сябры, якія падтрымалі маю ідэю. Менавіта з іх сфармавалася наша невялікая каманда. Я шчыра ўдзячны кожнаму з іх, бо без іх дапамогі праект так і застаўся б толькі задумкай.
Вялікі дзякуй усім карыстальнікам, якія падтрымліваюць нас любым спосабам. Для мяне і для нашай каманды гэта неверагодна важна.